Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2020, 16:28

Русы: задача выканаўчай улады - стварыць умовы для рэалізацыі патэнцыялу чалавека

16 студзеня, Магілёў /Настасся Гузоўская - БЕЛТА/. Самы важны напрамак работы для выканаўчай улады на месцах - гэта стварэнне ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу чалавека. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы ў час сустрэчы з калектывам прыватнага прадпрыемства "Газасілікатбуд Магілёў" у час адзінага дня інфармавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самы важны напрамак работы не толькі для Магілёўскага аблвыканкама, але і для ўсёй выканаўчай улады на месцах - гэта стварэнне ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу чалавека. Каб у яго была магчымасць хадзіць на работу, якасна выконваць ускладзеныя на яго функцыі і атрымліваць за гэта дастойную аплату", - сказаў Міхаіл Русы.

У Магілёўскай вобласці на 2020 год запланавана шырокая праграма развіцця ўсіх сфер жыцця. Стварэнне новай вытворчасці ў Слаўгарадзе, запуск вытворчасцей у сферы аграпрамысловага комплексу ў Бялынічах і Крычаве, рэканструкцыя і ўзвядзенне новых медыцынскіх устаноў, стварэнне і мадэрнізацыя спартыўных аб'ектаў.

"З'яўленне вытворчасцей забяспечыць насельніцтва новымі рабочымі месцамі. Работа ў Магілёўскай вобласці ёсць, пытанне ў тым, якую аплату за яе прапануюць. Усе хочуць высокую зарплату, але не ўсе разумеюць, што для гэтага трэба не толькі ўпарта працаваць, але яшчэ і якасна выконваць ускладзеныя функцыі", - падкрэсліў Міхаіл Русы.

На прыкладзе прыватнай вытворчасці "Газасілікатбуд Магілёў" ён адзначыў, што правільная палітыка кіраўніцтва, камфортныя ўмовы работы, высокая кваліфікацыя супрацоўнікаў робяць прадпрыемства паспяховым. 80 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт у Расію і Украіну. На прадпрыемстве працуюць 234 чалавекі, у групе кампаніі - 350 чалавек. Сярэдняя заработная плата складае амаль Br1,3 тыс.

"На прадпрыемствах, вытворчасцях, будоўлях і іншых сферах патрэбны дасведчаныя кіраўнікі, якія змогуць дакладна і выразна ставіць задачу перад супрацоўнікам. Галоўнае - стварыць людзям нармальныя ўмовы не толькі ў рабочым працэсе, але і адукацыі, ахове здароўя і іншых сферах", - дадаў Міхаіл Русы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі