Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2020, 17:55

Румас аб наркапагрозе: праваахоўнікі павінны дзейнічаць адэкватна ўзнікаючым выклікам

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзейнасць праваахоўнікаў па прадухіленні наркапагрозы павінна быць адэкватнай узнікаючым выклікам, заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе абмяркоўваецца процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыка іх спажывання і сацыяльная рэабілітацыя хворых на наркаманію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На фоне існуючай наркапагрозы нам удаецца эфектыўна ўплываць на сітуацыю, але, на жаль, спробы ўвозу забароненых рэчываў і выкарыстання Беларусі ў якасці краіны транзіту не скарачаюцца. У сувязі з гэтым дзейнасць праваахоўнікаў павінна быць адэкватнай выклікам і пагрозам", - адзначыў Сяргей Румас.

Пры гэтым кіраўнік урада падкрэсліў, што пытанні антынаркатычнай палітыкі перасталі быць у цэнтры ўвагі выключна сілавых структур. "Усё больш намаганняў канцэнтруецца на прафілактыцы. Разам з тым, прымаемыя прафілактычныя меры не заўсёды адпавядаюць сітуацыі і прыносяць жаданы вынік, на гэта звяртаў увагу і кіраўнік дзяржавы. Сённяшнія рэаліі патрабуюць перагляду існуючых форм і метадаў работы з пункту гледжання як эканамічнай і сацыяльнай эфектыўнасці, так і ўспрымання грамадствам", - сказаў ён.

Нарказалежныя не ўключаны ў сацыяльныя і тым больш эканамічныя працэсы. "На жаль, універсальнага лякарства ад наркаманіі не існуе. Але ёсць падыходы, якія даюць магчымасць вывесці чалавека з ценю, дапамагчы яму вярнуцца да нармальнага жыцця", - адзначыў Сяргей Румас. На яго думку, тут таксама важны не толькі праваахоўны складнік, а эфектыўная сістэма лячэння і рэабілітацыі. "Аднак складанасць і шматграннасць праблемы наркаманіі такія, што і гэтых элементаў недастаткова для вызвалення ад залежнасці. Калі пацыенты пасля лячэння і рэабілітацыі прадастаўлены самі сабе, не арганізаваны працэс іх пастаяннай занятасці і сацыялізацыі, вяртання ў ранейшы заганны круг не пазбегнуць", - канстатаваў кіраўнік урада.

Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна абмяркоўваюць вынікі процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў як з пункту гледжання праваахоўнай дзейнасці, так і ў плане сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці прафілактычнай работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі