Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Робат правёў адкрыты ўрок для школьнікаў у ІТ-лагеры Брэсцкай вобласці

Грамадства 31.07.2019 | 14:46

31 ліпеня, Кобрынскі раён /Кар. БЕЛТА/. У ІТ-лагеры МТС, арганізаваным у Брэсцкай вобласці, для школьнікаў сёння правёў адкрыты ўрок робат. Занятак прайшоў у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Колас", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Школьнікам з ІТ-лагера прадставілася магчымасць паразмаўляць з робатам, які спецыяльна запраграмаваны на кантактаванне з людзьмі, умее счытваць і праяўляць эмоцыі. Кібер-педагог расказаў дзецям аб запатрабаваных у будучым прафесіях, асноўных прынцыпах робататэхнікі. Растлумачыў, з якіх элементаў складаецца ўстройства са штучным інтэлектам і як самастойна сабраць робата дома.

ІТ-лагер аб'яднаў каля 100 дзяцей з усіх раёнаў Брэсцай вобласці. Яго ўдзельнікамі сталі сіроты і дзеці з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў. Навучанне праходзяць школьнікі, якія прыехалі на адпачынак у дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Колас" і аздараўленчыя лагеры "Арляня" і "Салют". Дзецям прадстаўлена магчымасць вывучаць асновы праграмавання і 3D-мадэлявання, яны вучацца ствараць сайты, распрацоўваць праграмы для чат-ботаў.

"ІТ-лагер мы арганізуем трэці год. Гэта сумесны праект з Міністэрствам адукацыі. Галоўная мэта нашага супрацоўніцтва - навучыць дзяцей карыстацца сучаснымі тэхналогіямі правільна і бяспечна, навучыць паводзінам у сетцы, - расказала кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю кампаніі МТС Вікторыя Здзярская. - У час работы лагера школьнікі атрымаюць розныя веды ў сферы ІТ, навучацца працаваць у камандзе, мысліць аналітычна, а камусьці заняткі, магчыма, дазволяць вызначыцца з будучай прафесіяй". Спецыяліст дадала, што ўпершыню ІТ-лагер мабільны аператар арганізаваў у 2017 годзе. Пілотны праект рэалізавалі ў Мінскай вобласці. З гэтага года яго вырашана было распаўсюдзіць на іншыя рэгіёны Беларусі.

У Брэсцкай вобласці ўдзяляюць павышаную ўвагу навучанню дзяцей высокім тэхналогіям. "Таксама супрацоўнічаем з Паркам высокіх тэхналогій, адкрываем STEM-цэнтры. Яны ўжо дзейнічаюць у Брэсце, Пінску, Баранавічах, Маларыцкім, Бярозаўскім раёнах. Мы абедзвюма рукамі за тое, каб дзеці ішлі ў нагу з часам і ўдзельнічалі ў такіх праектах", - адзначыла намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ала Сянькевіч.

У паўднёва-заходнім рэгіёне ў чэрвені-ліпені аздаравіліся больш як 55 тыс. дзяцей. Яны адпачывалі ў дзённых прышкольных і ў стацыянарных лагерах. Да канца лета ў Брэсцкай вобласці прадаставяць магчымасць умацаваць здароўе яшчэ амаль 8 тыс. дзяцей.-0-

Фота Вадзіма Якубёнка

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.