Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2019, 19:55

Рэгулюючыя органы Беларусі і Расіі абмеркавалі пілотныя разлікі па бяспецы АЭС у Астраўцы

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Беларусі (Дзяржатамнагляд) і Федэральная служба па экалагічным, тэхналагічным і атамным наглядзе Расіі (Растэхнагляд) абмеркавалі пілотныя разлікі па бяспецы АЭС у Астраўцы, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржатамнаглядзе.

На сустрэчы вызначаны падыходы па правядзенні пілотных разлікаў з прымяненнем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння (кода Athlet) для дадатковай праверкі абгрунтавання бяспекі АЭС у Астраўцы з удзелам экспертаў Беларусі, Расіі, ФРГ.

Беларускі і расійскі рэгулюючыя органы ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі таксама выпрацавалі план сумесных мерапрыемстваў на 2019-2020 гады.

Акрамя таго, абмеркаваны пытанні, звязаныя з рэалізацыяй Нацыянальнага плана па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС і партнёрскай праверкі.

Бакі пацвердзілі неабходнасць аператыўнага прыняцця праекта канцэпцыі саюзнай праграмы "Удасканаленне падыходаў да аварыйнай гатоўнасці, аварыйнага рэагавання і рэгулявання бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі