Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2020, 16:36

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-жніўні выраслі на 5,2 працэнта

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - жніўні склалі 105,2 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,7 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, - 7,4 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,1 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,8 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі