Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2020, 15:28

Расіян пад Мінскам затрымалі па падазрэнні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расіян пад Мінскам затрымалі па падазрэнні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, яны могуць быць звязаны з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце Беларусі.

У СК адзначылі, што галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарату Следчага камітэта ў адносінах да Сяргея Ціханоўскага ўзбуджаны шэраг крымінальных спраў. "Так, у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.130 КК па фактах учынення наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці, заклікаў да ўчынення насільна-агрэсіўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Акрамя таго, у адносінах да Статкевіча, Ціханоўскага і іншых асоб узбуджана крымінальная справа па факце падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў па арт.13 ч.2 арт.293 КК", - праінфармавалі ў СК.

"Таксама ўчора па выніках праверкі аператыўнай інфармацыі, што паступіла ад спецслужбаў, па падазрэнні ва ўчыненні названага злачынства былі затрыманы 33 грамадзяніны Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі ПВК Вагнера, якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя "Беларусачка" ў Мінскім раёне", - праінфармавалі ў СК.

Цяпер вырашаецца пытанне аб прымяненні да іх меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Прадаўжаецца правядзенне следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны. Праводзіцца расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі