Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 жніўня 2020, 17:01

Рачкоў: у Пасланні будуць разгледжаны магістральныя напрамкі развіцця Беларусі

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу будуць разгледжаны магістральныя напрамкі развіцця Беларусі. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Рачкова, сенатары чакаюць вельмі моцнага, праграмнага Паслання. "У ім будуць разгледжаны магістральныя напрамкі развіцця Беларусі як мінімум на бліжэйшыя пяць гадоў", - лічыць ён.

Размова ў Пасланні пойдзе аб развіцці палітычнай, эканамічнай сістэм, рэалізацыі гуманітарных праектаў, паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва, дадаў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі