Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2021, 18:30

Прыёмная кампанія стартавала ў Ліцэі БДУ

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыёмная кампанія стартавала ў Ліцэі БДУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Дакументы прымаюцца да 1 мая ўключна. Залічэнне ў дзясятыя класы будзе ажыццяўляцца па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія пройдуць 16, 22, 23 і 30 мая. Рэзервовы дзень запланаваны на 6 чэрвеня.

Прыём дакументаў арганізуецца ў анлайн-рэжыме праз "Асабісты кабінет абітурыента". Тут абітурыентам неабходна ўвесці асабістыя даныя, выбраць профіль (профілі) навучання, загрузіць даведку з месца вучобы, пры наяўнасці - дыплом заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды і падаць заяўку на ўдзел ва ўступных іспытах. Пасля рэгістрацыі абітурыент атрымае інфармацыю аб месцах правядзення, датах, часе пачатку экзаменаў, якія будуць праходзіць на пляцоўках навучальных карпусоў васьмі факультэтаў БДУ. Пра вынікі ўступных іспытаў таксама можна будзе даведацца праз "Асабісты кабінет абітурыента".

Новаўвядзеннем прыёмнай кампаніі гэтага года стала магчымасць падаць заяўку адначасова на некалькі профіляў. Экзамены можна будзе здаць пры ўмове несупадзення дат уступных іспытаў па профілях.

Пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды паступаюць у Ліцэй БДУ без экзаменаў. Пры паўпрахадным бале прыярытэт аддадуць лаўрэатам абласнога або мінскага гарадскога этапаў алімпіяд.

Усяго навучанне ў Ліцэі БДУ вядзецца па адзінаццаці профілях: біялагічным, гуманітарным, інфарматыка-матэматычным, інфарматыка-фізічным, гісторыка-грамадазнаўчым, лінгвістычным, матэматычным, фізічным, філалагічным, хімічным і эканамічным.

У гэтым годзе запланавана прыняць 264 дзесяцікласнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі