Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2023, 13:03

Праверка ўзроўню падрыхтоўкі тэрабароны пройдзе ў Барысаўскім раёне

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч 20 сакавіка ўручыў старшыні Мінаблвыканкама Аляксандру Турчыну дырэктыву Генштаба на фарміраванне тэрытарыяльных войскаў Барысаўскага раёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

"Губернатару ўручаны пакет на прывядзенне ў баявую гатоўнасць штаба раённай тэрытарыяльнай абароны і батальённа-тэрытарыяльных войскаў, у рамках якіх будуць адпрацаваны пастаўкі мабілізацыйных рэсурсаў, іх зладжванне і ўдзел у камандна-штабным вучэнні. Мерапрыемствы будуць праводзіцца ў Барысаўскім раёне. Таксама ў рамках праверкі будзе праводзіцца апрабацыя прымянення народнага апалчэння. Тэма важная, актуальная, і ёй будзе ўдзелена асаблівая ўвага", - сказаў Віктар Гулевіч.

Аляксандр Турчын адзначыў, што выкананне задачы пачнуць у бліжэйшы час. З запасу на ваенныя зборы плануецца прызваць амаль 200 ваеннаабавязаных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі