Сцяг Чацвер, 16 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2025, 15:57

Праваахоўнікі забяспечаць бяспеку членаў выбарчых камісій пры перавозцы бюлетэняў

Фота з архіва
Фота з архіва
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі забяспечаць бяспеку членаў выбарчых камісій пры перавозцы бюлетэняў, паведаміў журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Купчэня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзе забяспечана бяспека членаў выбарчых камісій пры перавозцы бюлетэняў, а таксама пры працэдуры галасавання асобных катэгорый грамадзян па месцы жыхарства", - расказаў Аляксандр Купчэня.

"З улікам вопыту мінулых гадоў пад асаблівай увагай будзе любая інфармацыя, якая змяшчае пагрозы або абразы ў адносінах да членаў выбарчых камісій або старшынь. Кожнаму такому факту будзе давацца імгненная ацэнка і прымацца меры рэагавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам", - дадаў начальнік упраўлення.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня. Датэрміновае галасаванне пройдзе за 5 дзён да выбараў з 21 па 25 студзеня. Датэрмінова маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У перыяд датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі працуюць з 12.00 да 19.00 без перапынку. 26 студзеня галасаванне будзе праходзіць з 8.00 да 20.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі