Дзмітрый Крутой
Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой на пасяджэнні 11-га пазачарговага з'езда Федэрацыі прафсаюзаў абазначыў прыярытэты праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзмітрый Крутой адзначыў, што ад дэлегатаў УНС паступіла больш за 1 тыс. прадметных зваротаў адносна праграмы сацэканамразвіцця. "Звароты разбіты па блоках, і сёння члены ўрада, дэпутаты іх адпрацоўваюць. І, магчыма, па выніках Усебеларускага народнага сходу нейкія пункты мы яшчэ памяняем", - дадаў ён.
"Наша насельніцтва вельмі хвалюе тэма працоўных месцаў. Сярод асноўных пытанняў - ці будзе прадоўжана ініцыятыва "Адзін раён - адзін праект". Больш за 150 праектаў ужо рэалізавана. Яшчэ прыкладна сто знаходзяцца ў рознай стадыі прапрацоўкі, - сказаў Дзмітрый Крутой. - Я думаю, што будзе зроблены асобы акцэнт на дадатковых ільготах, стымулах і прэферэнцыях, якія дазволяць больш актыўна ствараць працоўныя месцы па-за вялікімі населенымі пунктамі менавіта на прамысловай аснове".

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, тэхналагічны суверэнітэт краіны, імпартаапярэджанне чырвонай ніткай праходзяць па ўсёй праграме. "Прамысловая аснова нашай рэспублікі павінна застацца. Прамысловасць - наша кропка напружання. Сітуацыя таксама няпростая. Экспартныя рынкі складаныя - і нашы традыцыйныя, і рынкі далёкай дугі. Але за кожны рынак трэба змагацца. І таму наша прадукцыя павінна ў першую чаргу быць прахадной па цане і адпавядаць усім крытэрыям якасці. На новы рынак без комплекснага рашэння, без прадастаўлення поўнага аб'ёму сэрвісу прабіцца сёння немагчыма. Гэта для нас будзе сур'ёзным выклікам, і ў раздзеле "Экспарт" праграмы на будучую пяцігодку доля далёкай дугі, якая сёння складае прыкладна 20-22 працэнты, павінна быць павялічана на 10 пунктаў", - падкрэсліў Дзмітрый Крутой.

"Па шэрагу пазіцый мы бачым, што канкурэнцыя таксама сур'ёзна ўзмацнілася. Таму тэматыка тэхналагічнага суверэнітэту, новых прамысловых прадпрыемстваў у малых населеных пунктах і выхад праз гэта на канцэпцыю моцных рэгіёнаў з'яўляюцца прыярытэтам сацыяльна-эканамічнай праграмы", - адзначыў Дзмітрый Крутой.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта акцэнтаваў увагу, што выкананы планы па экспарце і рэальных даходах насельніцтва, якія закладваліся ў бягучую пяцігодку. "У нас рэкордна нізкае беспрацоўе і, па вялікім рахунку, сёння рынак работніка, а не работадаўца. У банку вакансіі прыкладна 170 тыс. прафесій, якія патрабуюцца непасрэдна цяпер. Амаль усе нашы прадпрыемствы адчуваюць сур'ёзную няхватку кадраў. Таму і з'явілася сістэма прыцягнення каштоўных работнікаў з-за мяжы. Прыкладна 35 тыс. чалавек, у якіх няма пастаяннага пасведчання на права жыхарства ў Беларусі, працуюць сёння на нашых прадпрыемствах. Гэта невялікая колькасць, яна не вырашае праблему няхваткі работнікаў. Але тут вельмі важна захаваць баланс", - сказаў ён.
Дзмітрый Крутой дадаў, што доля заработнай платы ў агульным сабекошце ў сістэме затрат дасягнула 25-30 працэнтаў. "І гэта сур'ёзна можа ўплываць на сабекошт тавараў. Гэта зарплатная гонка і барацьба нашых прадпрыемстваў ужо ўнутры рэспублікі за спецыялістаў у першую чаргу рабочых прафесій, яна павінна быць на пастаянным кантролі ўрада. Мы не павінны зваліцца ні ў якія дысбалансы, таму што прадукцыйнасць працы - таксама адзін з прыярытэтаў праграмы", - падкрэсліў ён.
"Па прадукцыйнасці працы Беларусь займае 67-е месца з прыкладна 160 краін, якія ўдзельнічаюць у гэтым сусветным рэйтынгу. Таму ў нас яшчэ як мінімум у два разы ёсць задзел павышэння прадукцыйнасці працы. І на гэтай здаровай аснове мы можам павялічваць заработную плату. Сёння яна дасягнула прыкладна Br2,7-2,8 тыс. у сярэднім па рэспубліцы. Гэта сярэдняя, але трэба глядзець раскладку і рэгіянальную, і галіновую. І ўжо ўнутры сур'ёзна займацца гэтым пытаннем", - сказаў Дзмітрый Крутой.
Дзмітрый Крутой выбраны сёння дэлегатам УНС ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.-0-