Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2021, 18:21

Прадпрыемства НАН Беларусі атрымала ўзнагароду на Еўразійскім фармацэўтычным саміце

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнае прадпрыемства "Акадэмфарм" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі атрымала перамогу ў намінацыі "Інавацыя года" конкурсу на саісканне Eurasian Pharma Awards, які прайшоў у рамках Еўразійскага фармацэўтычнага саміту (Ташкент, Узбекістан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"Узнагарода атрымана за своечасовасць і інавацыйнасць распрацовак установы, за вывядзенне на беларускі рынак першага джэнерыку рывараксабану. Гэты прэпарат прызначаны для прафілактыкі і лячэння ўскладненняў сардэчна-сасудзістых захворванняў, звязаных з павышанай рызыкай тромбаўтварэнняў. Перамога на прэстыжным конкурсе дасць магчымасць дзяржаўнаму прадпрыемству "Акадэмфарм" НАН Беларусі павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства на рынках краін ЕАЭС", - сказалі ў прэс-службе.

На Еўразійскім фармацэўтычным саміце абмяркоўваліся тэндэнцыі развіцця фармацэўтычных рынкаў, асаблівасці рэгістрацыі прэпаратаў у 13 краінах: Беларусі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Арменіі, Азербайджане, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне, Грузіі, Малдове і Манголіі. У рамках саміту быў праведзены конкурс на саісканне Eurasian Pharma Awards у 16 намінацыях.-0-

Фота прадпрыемства "Акадэмфарм"
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі