Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 верасня 2021, 15:15

Петрышэнка: каля 90 музеяў па краіне цалкам абсталяваны элементамі безбар'ернага асяроддзя

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 90 музеяў па краіне са 115 цалкам абсталяваны элементамі безбар'ернага асяроддзя. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства праходзіць на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, дзе створана выдатная база ў тым ліку для заняткаў паралімпійцаў. Перад гэтым госці азнаёміліся з арганізацыяй безбар'ернага асяроддзя ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Справа ў тым, што парадкам дня пасяджэння стала пытанне развіцця інклюзіўнага турызму. У будынку ўніверсітэта таксама праходзіць выстава "Бачыць, не гледзячы".

"Дзяржава робіць усё для таго, каб асобы з абмежаванымі магчымасцямі не адчувалі сябе абдзеленымі, ушчэмленымі ў рэалізацыі сваіх правоў на адпачынак, на заняткі спортам", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што ў 10 буйнейшых музеях краіны дзейнічаюць праграмы скідак для людзей з інваліднасцю - наведванне або бясплатнае, або па вельмі нізкіх цэнах.

"І каля 90 музеяў па краіне са 115 цалкам абсталяваны элементамі безбар'ернага асяроддзя. Мы будзем і далей рухацца ў гэтым напрамку. Гэта прадугледжана стратэгіяй развіцця турызму да 2035 года", - дадаў намеснік прэм'ер-міністра. Пэўныя мерапрыемствы таксама запланаваны праграмай "Беларусь гасцінная". Гэта важна, таму што стварэнне даступнага асяроддзя значна павышае турыстычную прывабнасць сталіцы і рэгіёнаў як для сваіх грамадзян, так і для гасцей з-за мяжы.

Рэспубліканскі міжведамасны савет па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь створаны ў 2009 годзе. Старшынёй з'яўляецца Ігар Петрышэнка, у склад савета ўваходзяць кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, цэнтральных грамадскіх арганізацый інвалідаў і ветэранаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі