Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2021, 16:05

Пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 30 красавіка

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання адбудзецца 30 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты "Аб змяненні Закона "Аб інвестыцыях", "Аб змяненні Закона "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках". На другое чытанне выносяцца законапраекты "Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці", "Аб змяненні законаў па пытаннях тэхнічнага рэгулявання і энергазберажэння".

Дэпутаты разгледзяць пытанне "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Афганістан аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве". Акрамя таго, на пасяджэнне выносіцца пытанне "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2021 года нумар 1 "Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі