Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2020, 16:54

Нельга паддавацца на правакацыі, неабходна памятаць пра будучыню - Рачкоў

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нельга паддавацца на правакацыі, неабходна памятаць пра будучыню краіны. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў.

"Ёсць сілы як звонку, так і ўнутры, якія хацелі б змяніць дзяржаўны лад у Рэспубліцы Беларусь. Нельга паддавацца на гэтыя правакацыі, неабходна памятаць пра будучыню, памятаць пра тое, што ў нас мірная, спакойная краіна", - адзначыў ён.

Сяргей Рачкоў падкрэсліў, што трэба памятаць пра тое, што ў нас ва ўсіх ёсць дзеці, якія хочуць атрымаць адукацыю і жыць у цывілізаванай сучаснай краіне.

Напярэдадні ў Мінску адбылося некалькі жорсткіх сутыкненняў паміж удзельнікамі беспарадкаў і праваахоўнікамі. Пратэстуючыя кідалі ў супрацоўнікаў міліцыі бутэлькі з запальнай сумессю, кускі тратуарнай пліткі, абстрэльвалі іх феерверкамі. У сваю чаргу вартавыя парадку рабілі ўсё магчымае, каб уціхамірыць агрэсіўна настроеных людзей. Не абышлося без пацярпелых як з аднаго, так і з другога боку.

Яшчэ адным месцам, дзе напярэдадні прайшлі масавыя беспарадкі, стала пляцоўка перад гандлёвым цэнтрам "Рыга". Там пратэстуючыя для больш выгаднага становішча і атакі міліцыянераў узвялі барыкады. Менавіта з такіх канструкцый стаў развівацца палатачны лагер у час украінскага майдана, адзначылі на "Беларусь 1". Сутычкі мітынгуючых з праваахоўнікамі былі зафіксаваны ў раёне плошчы Бангалор. Беспарадкі прайшлі і ў іншых гарадах краіны. Сцэнарый ва ўсіх выпадках быў прыкладна аднолькавы: каардынатары настройваюць пратэстуючых на правакацыі, потым узводзяцца барыкады. Пасля праваахоўнікаў пачынаюць закідваць кактэйлямі Молатава (зафіксаваны і такія выпадкі), камянямі і тратуарнай пліткай. У Мінску на атрад АМАПа быў учынены наезд легкавым аўтамабілем, ён урэзаўся ў рады праваахоўнікаў.

Следчы камітэт узбудзіў 21 крымінальную справу па фактах масавых беспарадкаў і насілля ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ноч з 9 на 10 жніўня ў Мінску і іншых гарадах краіны. Па падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў затрыманы больш за 80 чалавек. Большасць з іх - маладыя людзі ва ўзросце 20-25 гадоў. Частка падазроных у момант затрымання знаходзілася ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення. "Ужо відавочна, што на чале так званых вулічных пратэстаў стаяць асобы з багатым крымінальным мінулым, якія ўцягваюць у проціпраўную дзейнасць людзей вельмі маладога ўзросту, што лёгка падпадаюць пад уплыў і вельмі агрэсіўна настроены", - падкрэслілі ў эфіры "Беларусь 1". Раней СК звярнуўся да грамадзян і заклікаў не паддавацца на правакацыі арганізатараў беспарадкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі