Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2022, 18:02

Некаторыя клінікі ў рэгіёнах і Мінску пяройдуць на планавую работу пасля дэзынфекцыі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На гэтым тыдні частка клінік у рэгіёнах і Мінску пяройдзе на планавую работу пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі памяшканняў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У прыватнасці, у Віцебскай вобласці з 25 лютага спынена шпіталізацыя пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй у Гарадоцкай цэнтральнай раённай бальніцы і Лёзненскай цэнтральнай раённай бальніцы. Гэтыя ўстановы вернуцца да работы ў адпаведнасці з профілем з 1 сакавіка.

У Мінску з 28 лютага перапрафіляваны два аддзяленні отарыналарынгалогіі 4-й бальніцы. А з 1 сакавіка да работы па профілі вяртаюцца ўсе перапрафіляваныя аддзяленні 3-й бальніцы, да змешанага рэжыму работы пераходзіць радзільны дом 6-й бальніцы. Спынена шпіталізацыя ў інфекцыйныя аддзяленні 2-й бальніцы. У перспектыве плануецца перапрафіляванне ўсіх інфекцыйных аддзяленняў 1-й бальніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі