Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2021, 18:35

Неабходнае лячэнне дастаўленых у Мінск падлеткаў праводзіцца ў поўным аб'ёме - галоўны ўрач БХМД

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходнае лячэнне дастаўленых у Мінск падлеткаў праводзіцца ў поўным аб'ёме, заявіў журналістам галоўны ўрач Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Андрэй Барысаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы пра 12-гадовага падлетка з Мядзельскага раёна, Андрэй Барысаў адзначыў, што яго стан застаецца цяжкім. Хлопчык на штучнай вентыляцыі лёгкіх. На гэты момант нетранспартабельны. "Пытанне знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы. У поўным аб'ёме праводзіцца неабходнае лячэнне, у тым ліку хірургічнае. Наладжаны кантакт з калегамі з Расіі, штодзённа праводзяцца кансіліумы, у тым ліку пашыраныя з удзелам расійскіх спецыялістаў", - сказаў ён.

Разам з тым, заўважыў галоўны ўрач, у параўнанні з тым момантам, калі дзіця было дастаўлена ў Мінск з Мядзельскай ЦРБ, урачы назіраюць станоўчую дынаміку. "Ён стаў больш стабільны. Ёсць станоўчыя моманты ў яго стане, на гэта нацэлена ўся наша работа. Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на паляпшэнне стану пацыента", - дадаў галоўны ўрач.

Што датычыцца 16-гадовага падлетка, які быў дастаўлены з Магілёўскай вобласці тыдзень раней, ён таксама ў цяжкім стане. "Пацыент знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Праводзіцца ўсё неабходнае лячэнне ў поўным аб'ёме", - адзначыў Андрэй Барысаў.

Як паведамлялася, 23 красавіка Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання арганізаваў тэрміновую дастаўку верталётам МНС Мі-8 (з медыцынскім модулем на борце) дзiцяцi з Мсціслаўскай ЦРБ. Падлетак 2004 года нараджэння атрымаў электратраўму. Пры першасным аглядзе ў яго былі дыягнаставаны апёкі рознай ступені цяжкасці - да 70 працэнтаў.

Другі інцыдэнт адбыўся 29 красавіка. 12-гадовы падлетак, знаходзячыся дома без бацькоў, спрабаваў патушыць пажар. Ратуючы малодшага брата, атрымаў сур'ёзныя траўмы. "Адзін з відавочцаў, падбегшы да дома, убачыў, як хлопчык трымаў на руках дзіця. На твары і руках падлетка акрамя апёкаў былі парэзы, акно кухні ў жылым доме было разбіта. Відавочца забраў з рук хлопчыка дзіця, пасля чаго падлетак страціў прытомнасць", - расказалі ў МНС.

Ён быў дастаўлены ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД з Мядзельскай ЦРБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі