Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Адкрываем варотцы - насустрач нясецца зграя мілых істот, якія віляюць хвосцікамі. Злёгку аглушаючы звонкім прывітаннем, яны адорваюць нас пазітывам. Мы трапілі ў царства "Лясных эльфаў". Менавіта так называецца гадавальнік, дзе жывуць коргі. Іх заводчыкі гатовы гадзінамі расказваць пра пароду вельш-коргі-пембрак, вучыць разумець сабак і клапаціцца аб іх. Мы даведаліся пра некалькі сакрэтаў, як зрабіць жывёлу шчаслівай і самому атрымаць задавальненне ад узаемадзеяння з ёй.
Нас пазнаёміла колі
Сабачкі, якія знешне падобныя да лісічак ці міні-аўчарак на кароценькіх ножках, настолькі хутка захопліваюць увагу, што забываеш аб мэце візіту ў гадавальнік. Хочацца толькі аднаго: абдымаць іх, гладзіць і бясконца фатаграфаваць... Але ўсё ж мы прыехалі да Алега і Надзеі Рэдчанкаў у Смалявіцкі раён па рабоце. Гаспадары з разуменнем усміхаюцца. Яны і самі не могуць прайсці міма, каб не цмокнуць іх у мордачку ці не пачасаць за вушкам.

Слухаючы гісторыю стварэння сям'і, думаеш, што Алегу і Надзеі было наканавана быць разам і стаць "татам" і "мамай" для некалькіх мілых чатырохногіх гадаванцаў.
- Нас з будучым мужам пазнаёмілі сабакі, - смеючыся гаворыць Надзея. - Я вельмі любіла колі, а ў яго быў сабака гэтай пароды. Удзячна лёсу, што звязаў нас з Алегам. Ён сваё каханне даказвае справай. Мы адзін аднаму давяраем, ва ўсім раімся. У гэтым, напэўна, сакрэт нашага сямейнага дабрабыту. Муж - стрыжань гадавальніка. Без яго як без рук.

Трэба адзначыць, што Надзея - кінолаг. У кіналагічную службу на работу яе запрасіла сяброўка. Там, паводле прызнання нашай гераіні, яна трапіла ў каманду выдатных спецыялістаў, якія навучылі правільнаму абыходжанню з жывёламі. Пасля замужжа і пераезду ў Мінск уладкавалася ў ваенную часць даглядаць сабак.
- Гэта былі лепшыя гады, - з усмешкай заўважае заводчыца. - Вакол мяне былі аўчаркі, лабрадоры. Я была як у раі. З цеплынёй успамінаю ўсіх сваіх таварышаў па службе.
Пераможца Эльфік
Адкрываць свой гадавальнік муж і жонка не планавалі. Усё атрымалася нібыта само сабой. Проста захацелі ўзяць у кватэру гадаванца - для радасці, душы.

- Люблю ўсіх сабак незалежна ад пароды, - прызнаецца Надзея. - Але ў час работы ў ваеннай часці зразумела, што лепш для мяне тыя, што ніжэй за калена, - з імі лягчэй справіцца.
Для вялікіх жывёл патрэбны моцны характар, а ў мяне ён мяккі. Не магу падняць руку на сабаку, а некаторыя пароды патрабуюць строгай дрэсіроўкі. Калі я ўпершыню ўбачыла на вуліцы коргі, то падышла да яе гаспадара з пытаннем: "А што гэта ў вас за дварняк?" Ён запярэчыў: не дварняк, а коргі. Я прачытала пра гэту пароду ў інтэрнэце, мужу паказала. Разам вырашылі: хочам і сабе такую. Так у нас з'явілася Лісі - мама нашай Ласкі.
Пакуль Надзея размаўляе з намі, Ласка спакойна сядзіць на лавачцы побач і слухае расказ гаспадыні, часам прыкрываючы вочы, нібыта згаджаючыся з усім сказаным.

- Коргі - дабрадушныя, вясёлыя і гуллівыя, - пачынае пералічэнне ўсіх добрых якасцей пароды заводчыца. - Для дзіцяці ад года гэта лепшая нянька. У асноўным людзі выбіраюць дзяўчынак, яны больш талерантныя. Лісі была ідэальнай сяброўкай для нашай дачкі, якой на той момант споўнілася 7 гадоў. Коргі не куслівыя, могуць толькі ўшчыпнуць і пагыркаць, але толькі дзеля прыстойнасці.
Сёння ў Рэдчанкаў на выхаванні 12 хвастатых: 10 - пароды вельш-коргі-пембрак і 2 - шыперке. Першыя - пушыстыя рыжыкі з белымі або чорнымі плямамі, другія - цалкам чорныя гладкашэрсныя. Абедзве пароды - пастуховыя, з сямейства аўчарак, гэта іх родніць. Вельш-коргі-пембрак - брытанцы, вядомыя яшчэ з X стагоддзя. Стаўшы любімцамі Лізаветы II, яны атрымалі сусветную папулярнасць. Шыперке - бельгійка, яе род вядзецца з XVII стагоддзя.

Свой гадавальнік Алег і Надзея зарэгістравалі ў 2018 годзе. Назва "Лясныя эльфы" прыдумалася ў час адной з прагулак. Лясныя - таму што жывуць сярод зялёных прастораў Смалявіччыны, любяць там прагульвацца. Эльфы - таму што племяннога сабаку клічуць Эльф. Да таго ж, згодна з прыгожай легендай, людзям шчанят коргі падарылі феі, для якіх гэтыя сабакі служылі ў якасці ездавых. Калі паглядзець уважліва на спінку жывёл, можна разгледзець метку, якая нагадвае сядло.
- Мы з мужам вельмі шчаслівыя, што ў нас такі хлапчук, як Эльфік, расце, - з гонарам заяўляе Надзея. - Мы яго доўга шукалі, ездзілі па розных гадавальніках. Я адразу палюбіла яго за прыгожую мордачку і вялікія вушы. Калі Эльфіку споўнілася паўгода, ён атрымаў першую ўзнагароду. За ўвесь час, колькі ў нас жыве, удзельнічаў у 12 выстаўках і ў шасці атрымаў перамогу. А калі стаў дарослым, атрымаў статус чэмпіёна Беларусі. Усе суддзі сказалі, што ў яго прыгожы экстэр'ер, і пацікавіліся, як мы гэтага дабіліся. Я адказала: патрэбны правільны догляд.
Жывёла - не цацка

Завесці сабаку - значыць узяць на сябе вялізную адказнасць за жывую істоту. Гэту думку шмат разоў паўтарала Надзея. Да іх у гадавальнік прыязджае шмат жадаючых узяць шчаня. Але не кожнаму Рэдчанкі яго аддадуць.
- Размаўляючы з людзьмі, якія да нас прыязджаюць, я зразумела: многія не разумеюць, што такое сабака, - заўважае заводчыца. - Думаюць, што цацка. У сабачнікаў кожны дзень, як дзень сурка - выгул, кармленне, прагулка. А яшчэ клопат аб здароўі сабакі і аб тым, каб ён быў вясёлы і шчаслівы. Таксама важна, каб гадаванец разумеў: яго ўсе любяць!
І, вядома, нельга забываць аб дрэсіроўцы. Без яе нікуды, запэўнівае Надзея Рэдчанка. Гаспадар навучае свайго чатырохногага, як культурна і бяспечна паводзіць сябе на вуліцы: не падымаць усё запар з зямлі, не кідацца на прахожых з радасцю ці злосцю, спакойна рэагаваць на іншых жывёл і гэтак далей. А дома, калі застаецца адзін, - спакойна чакаць гаспадароў.

Надзея не лічыць сябе экспертам па ўсіх пародах, але ўпэўнена: кожнай жывой істоце патрэбны любоў і клопат. І за доўгія гады работы гадавальніка яна навучылася хутка вызначаць, гатовы чалавек стаць добрым гаспадаром сабаку або лепш пачакаць, а то і наогул ніколі не заводзіць гадаванца.
- Калі да нас прыходзяць на кансультацыю і пытаюць пра сабаку, я расказваю аб усіх плюсах і мінусах коргі, - тлумачыць Надзея. - Паралельна назіраю: слухае мяне чалавек уважліва ці яму не цярпіцца пагуляць з жывёлай, ці задае дадатковыя пытанні. Бывае, адмаўляю ў шчаняці.
Трэба ўлічыць шмат фактараў, перш чым абзавесціся гадаванцам: умовы пражывання, ці будзе вялікаму сабаку камфортна ў маленькай кватэры, дзе пражывае сям'я з трох чалавек. У кожнай пароды свая спецыфіка, патрабаванні да ўтрымання і выгулу. Некаторым неабходна прагулка ад гадзіны і больш. Таксама важна разумець, што сабака - асобны артыкул расходаў. У Рэдчанкаў, напрыклад, толькі на ежу для кожнага гадаванца ў месяц ідзе да 100 рублёў. Дадаткова трэба выдзяляць сродкі на ветэрынараў, вакцынацыю, стэрылізацыю і гэтак далей.

- Людзі, калі плануюць заводзіць сабаку, павінны ўсё ўзважыць, каб потым ні сябе не мучыць, ні жывёлу, - падкрэслівае Надзея.
Важак зграі - муж
Знаёмімся з іншымі жыхарамі гадавальніка: Ласка, Алівачка, Панда, Мася... Самая ўзроставая - Аліўка, ёй восем з паловай гадоў. Гэта арыстакратка, лэдзі, любіць паказаць сваё я ў калектыве, але з задавальненнем узаемадзейнічае з пляменнікамі, вучыць іх жыццю.
- Ласцы ўжо шэсць гадоў. Яна - наша зорка, з ёй усе фатаграфуюцца. Яе справа толькі ўсміхацца, - прадстаўляе Надзея, на наш погляд, самую спакойную коргі. - Ласка самая дабрадушная. Бывае, чалавека ў дзяцінстве пакусаў сабака, і ён з таго часу іх баіцца, але хацеў бы завесці гадаванца. Тады я запрашаю прыехаць яго да нас, сустрэцца з Ласкай. Дарослыя людзі, мужчыны часам па паўгадзіны не могуць да коргі падысці. Але калі Ласка пачынае яму аблізваць руку, чалавек супакойваецца, страх знікае. Некаторыя нават просяць узяць яе хоць на тыдзень. Але я сваіх коргі не аддаю, яны мне як дзеці. Ласка вельмі дабрая і да іх. Малышы з-за ўзросту яшчэ не разумеюць, як трэба сябе паводзіць з жывёлай, могуць схапіць за вуха, хвосцік. Ласка, калі ёй нешта не спадабаецца, адыдзе, але не будзе ні кусаць, ні рыкаць.

Многія з тых, хто ведае гадавальнік "Лясныя эльфы", перажываюць за Томі. Так атрымалася, што яшчэ шчанём ён быў траўміраваны сваёй жа маці. Сёння Томі на прагулцы перамяшчаецца на інваліднай калясцы. Ён асцярожна назірае за намі здалёк, пакуль іншыя коргі радасна носяцца па двары за мячыкам. Ветэрынары гавораць, што Томі зможа хадзіць праз паўгода-год. І Надзея з Алегам старанна займаюцца яго тэрапіяй, рэабілітацыяй.
- У коргі ўсё гэтак жа, як і ў людзей, - дзеліцца назіраннямі Алег. - Яны адчуваюць увесь спектр эмоцый: рэўнасць, крыўду, радасць... Могуць пасварыцца. А праз пяць хвілін памірыцца.
У сабак ёсць і канкурэнцыя паміж сабой, саперніцтва. Свая іерархія, дзе вызначаны галоўны, тыя, хто падпарадкоўваецца, і дзеці.
Надзея адзначае, што яе муж для ўсіх сабак - важак зграі. Так жывёлы самі вырашылі. А яна - той чалавек, хто аб іх клапоціцца: корміць, выгульвае, вычэсвае, адвозіць да ўрача.

- Наша першая коргі адразу сваім гаспадаром выбрала Алега, - успамінае Надзея. - Яна з ім усюды была: на рыбалцы, на прагулцы. Разумная, кемлівая. Нібыта чалавек у целе сабакі. Пры слове "тата" (у адносінах да сваіх гадаванцаў Надзея і Алег называюць сябе мама і тата) у яе адразу вушкі на макушцы: дзе ён?
У разумнага гаспадара нават тыгр - кацяня
Абмеркавалі з Надзеяй і закон "Аб адказным абыходжанні з жывёламі". Яна вельмі рада, што з'явіўся яшчэ адзін дакумент, які будзе абараняць братоў нашых меншых. Напрыклад, у садоўніцкіх таварыствах летам людзі падкормліваюць бяздомных катоў і сабак, а восенню выязджаюць, забываючы аб іх да вясны.
- Лічу, што гэта бесчалавечны ўчынак, - эмацыянальна гаворыць наша субяседніца. - Застаўшыся адны на дачы, жывёлы могуць памерці ад голаду. Сабакі - часцей. Кот яшчэ можа сабе мыш злавіць, а сабакі ходзяць па памыйніцах, нешта там падбіраюць, а потым паміраюць ад інфекцый. Мне падабаецца ідэя, калі жывёл стэрылізуюць, каб было менш бяздомных.

Надзея таксама згодна з тым пунктам дакумента, у якім прапісваецца механізм часовага абмежавання права ўласнасці на жывёлу і яе адабранне за парушэнне ўладальнікам умоў абыходжання з ёй.
- Трэба такому гаспадару даць тэрмін на выпраўленне. Калі ён будзе паводзіць сябе як раней - выпісаць штраф і забраць сабаку, - упэўнена гаспадыня гадавальніка.
Як кінолаг Надзея пераканана: у дрэсіроўцы мае патрэбу кожны сабака, а не толькі прадстаўнікі небяспечных парод, уладальнікаў якіх у законе "Аб адказным абыходжанні з жывёламі" абавязваюць прайсці спецыяльныя курсы і атрымаць пасведчанне.
- Ёсць такая фраза: "У разумнага гаспадара нават тыгр - кацяня, а ў безадказнага кацяня - тыгр". Таму сабаку трэба дрэсіраваць з дзяцінства. Не можаш сам, наймі кінолага, - падказвае заводчыца. - Для кожнай пароды - свая дрэсіроўка. Напрыклад, коргі забаронена скакаць цераз высокія бар'еры. Яны таксама не створаны для веласіпедных прагулак.

Сваіх шчанят Рэдчанкі чыпіруюць ужо больш за 10 гадоў, таму прапісаны ў законе абавязак гадавальнікаў чыпіраваць свой прыплод для іх - не рэкамендацыя да дзеяння, а даўно прыняты ў сям'і клопат аб малышах.
- Чып - пажыццёвы пашпарт жывёлы, - каменціруе наша гераіня. - Без яго ці кляйма выехаць нікуды нельга. І ў выпадку страты гадаванца яго можна адшукаць.
У канцы сустрэчы Надзея Рэдчанка падкрэслівае, што ў нашай краіне шмат людзей, якія любяць жывёл, успрымаюць іх як членаў сям'і.
- Бывае, сабака і глухі, і хворы, а чалавек трасецца над ім, перажывае. Нават гонар бярэ за такіх людзей. Яны для мяне святыя, - прызнаецца Надзея.
Яна запрашае ўсіх да сябе ў гадавальнік, дзе можна ўбачыць чатырохногіх хвастатых і зразумець, ці зможаш ты стаць верным і клапатлівым сябрам сабаку.
Маленькі лікбез ад Надзеі Рэдчанка аб тым, як зразумець, што ваш гадаванец шчаслівы. Калі сустракае вас, віляючы хвосцікам, стараецца скокнуць вышэй за сваю галаву, каб лізнуць у твар, - ён задаволены жыццём.
Лавіць мячык - любімая забава коргі. Паводле сцвярджэння Надзеі, гэтаму занятку яны навучыліся адзін у аднаго. У зграі жывёл - як у вялікай сям'і: старэйшыя навучаюць малодшых.

Знешні выгляд сабакі залежыць не толькі ад харчавання, але і ад якасці прагулак на свежым паветры, упэўнена Надзея Рэдчанка.
- Каб у сабакі была прыгожая талія, магутныя грудзі, трэба гуляць гадзіну-паўтары. І аднаго разу ў дзень недастаткова. У кожнага свой метад выгулу. Адзін любіць з сабакам прабежку арганізаваць, іншы проста ходзіць па вуліцы. Ідэальная прагулка: прайсціся па лясочку, па гаі, з мячыкам пагуляць.
Калі ў мужа выхадны, то ён загружае ў машыну сабак шэсць, і мы едзем на сухое поле, куды выпускаем іх зграяй гуляць. Адзіная праблема - калі зайцы там бегаюць, то Эльфік можа за імі рвануць. Коргі яшчэ тыя паляўнічыя.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Святлана КІРСАНАВА, фота - Таццяна МАТУСЕВІЧ