Фота з архіва
1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Купальны сезон у Беларусі афіцыйна стартаваў з 1 мая, прадоўжыцца ён да 30 верасня, паведамляе БЕЛТА.
Паводле інфармацыі АСВОД, сёлета для адпачывальнікаў падрыхтавалі больш за 500 абсталяваных мясцін каля вады па ўсёй краіне.
На афіцыйных пляжах абавязкова павінны быць біятуалеты, урны, кантэйнеры, кабінкі для пераапранання, ценявыя навесы або альтанкі. У абавязковым спісе таксама інфармацыйныя стэнды з нумарамі тэлефонаў выратавальных службаў і правіламі паводзін.
Бяспеку ў месцах масавага адпачынку будуць забяспечваць 340 выратавальных аб'ектаў: 68 выратавальных станцый, 113 пастаянна дзеючых пастоў і 151 сезонны выратавальны пост. У маі-чэрвені створаць яшчэ восем пастоў.
Пачынаючы з 1 мая стартавала сумесная з БРСМ акцыя "Адзін дзень з АСВОД", якая праводзіцца для папулярызацыі бяспечнага ладу жыцця сярод моладзі і прыцягнення ўвагі да працаўладкавання ў АСВОД. Моладзь на працягу ўсяго купальнага сезона разам з вопытнымі спецыялістамі будзе выходзіць на патруляванне. Дзяжурныя змены ў складзе медработнікаў, матарыстаў, матросаў-ратавальнікаў і вадалазаў падрабязна раскажуць пра арсенал ратавальнікаў на вадзе, прадэманструюць дзеянні пры ратаванні тонучага чалавека.
У мінулым купальным сезоне зладжаныя дзеянні АСВОДа, МНС і МУС, а таксама грамадзянскі абавязак і неабыякавасць дазволілі выратаваць 136 чалавек, у тым ліку 35 непаўналетніх.-0-