ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 21 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2019, 14:07

На выхадных у Беларусі пацяплее

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на працягу рабочага тыдня будзе пераважаць халаднаватае з дажджамі надвор'е, толькі на выхадных надвор'е палепшыцца і пацяплее, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 16 ліпеня, уначы месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. У начны і ранішні час месцамі будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 19-25 градусаў.

У сераду, 17 ліпеня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты цыклону, шлях якога пройдзе ўздоўж паўночна-ўсходніх межаў краіны. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, часам пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Уначы будзе ад 8 да 14 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 16-22 градусаў.

У чацвер, 18 ліпеня, чакаецца няўстойлівае надвор'е, часам дажджы рознай інтэнсіўнасці, удзень дажджы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература ўначы - 8-14 градусаў цяпла, удзень чакаецца ад плюс 15 па паўночным усходзе да 23 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу, 19 ліпеня, надвор'е пачне паляпшацца, але месцамі не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. У начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Уначы будзе плюс 8-15 градусаў, удзень прагназуецца ад 17 градусаў цяпла па паўночным усходзе да плюс 26 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У суботу і нядзелю, 20-21 ліпеня, надвор'е будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Уначы пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Тэмпература ў начны час складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, удзень у суботу - плюс 20-27, у нядзелю - 22-29 градусаў са знакам плюс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі