Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 ліпеня 2020, 16:37

На ЦТ па біялогіі 100 балаў набралі 55 абітурыентаў

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі 100 балаў набралі 55 абітурыентаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Вынікі ЦТ па біялогіі ўжо даступны абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ. "У бягучым годзе 100 балаў набралі 55 абітурыентаў, у мінулым іх было 43. Нулявы вынік паказалі 3 чалавекі", - расказаў Юрый Міксюк.

ЦТ па біялогіі праходзіла 4 ліпеня. Здаваць яго планавалі больш за 20,8 тыс. абітурыентаў. З зарэгістраваных не з'явіліся 6,7 працэнта абітурыентаў.

Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тыс. чалавек. Наступнае ЦТ - па геаграфіі - пройдзе 14 ліпеня. Заданні ЦТ цалкам адпавядаюць школьнай праграме, а верагоднасць угадвання фактычна зведзена да нуля. Таму канчатковыя балы за тэсты залежаць выключна ад падрыхтоўкі самога абітурыента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі