Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2020, 13:20

МУС будзе прадастаўляць даныя аб затрыманых праз гарачую лінію

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС запускае работу гарачай лініі, праз якую будзе інфармаваць грамадзян аб месцазнаходжанні асоб, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

"У 14.00 у МУС Беларусі адкрываецца гарачая лінія, па тэлефонах якой можна даведацца аб месцазнаходжанні грамадзян, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах па краіне. Можна пакінуць кантактную інфармацыю для зваротнай сувязі ў выпадку, калі грамадзяніна няма ў спісах", - растлумачыла Вольга Чамаданава.

Тэлефоны для ўдакладнення інфармацыі:

па Мінску - (017) 218-73-92, 218-73-40, 239-43-84;

па Брэсцкай вобласці - (0162) 20-55-87;

па Віцебскай вобласці - (0212) 24-03-29;

па Гомельскай вобласці - (0232) 96-74-47;

па Гродзенскай вобласці - (0152) 79-72-20, 102;

па Мінскай вобласці - (01795) 5-24-32, 102;

па Магілёўскай вобласці: 102.

Таксама МУС заклікае сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб кантактных тэлефонах у Telegram-канале, на сайце міністэрства і ў сацыяльных сетках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі