Сцяг Аўторак, 19 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2026, 17:49

Моластаў: пагранічная служба эфектыўна выконвае задачы па ахове граніцы ва ўмовах няпростай абстаноўкі

Скрыншот відэа ДПК
Скрыншот відэа ДПК
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагранічная служба эфектыўна выконвае задачы па ахове граніцы ва ўмовах няпростай абстаноўкі. Аб гэтым у час чарговага пасяджэння Дзяржаўнай пагранічнай камісіі пры Савеце Міністраў заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (ДПК) генерал-маёр Канстанцін Моластаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ДПК.

Як расказалі ў прэс-службе, 21 студзеня пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака адбылося чарговае пасяджэнне Дзяржаўнай пагранічнай камісіі пры Савеце Міністраў. У ім прынялі ўдзел старшыня ДПК генерал-маёр Канстанцін Моластаў, а таксама кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства транспарту і камунікацый, Дзяржаўнага мытнага камітэта, прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Міністэрства абароны, іншых зацікаўленых дзяржорганаў, а таксама старшыні камісій па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі прыгранічных абласцей.

Члены камісіі і запрошаныя абмеркавалі абстаноўку, што складваецца на дзяржаўнай граніцы і рэзультаты работы Дзяржпагранкамісіі ў 2025 годзе. Таксама яны разгледзелі шэраг пытанняў, якія датычацца забеспячэння пагранічнай бяспекі, у тым ліку ў рамках выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па нарошчванні інжынернай інфраструктуры на граніцы з Украінай, рэалізацыі рашэнняў урада па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў пагранічнай інфраструктуры, у тым ліку дарог і мастоў, а таксама забеспячэнні абароны ад пажараў ляснога фонду Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі работы абласных камісій па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі за 2025 год.

У сваім выступленні старшыня ДПК падкрэсліў, што ва ўмовах няпростай абстаноўкі, якая складваецца вакол нашай дзяржавы, органы пагранічнай службы выконваюць увесь комплекс ускладзеных задач па ахове дзяржаўнай граніцы ў цесным узаемадзеянні з суб'ектамі забеспячэння пагранічнай бяспекі.

"Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць словы падзякі абласным выканаўчым камітэтам у асобе намеснікаў старшынь аблвыканкамаў за значны ўклад у развіццё інфраструктуры дзяржаўнай граніцы і прыгранічнай тэрыторыі, работу з добраахвотнымі дружынамі, аказанне садзейнічання ў паляпшэнні бытавых умоў нашых ваеннаслужачых і, у цэлым, за правядзенне мерапрыемстваў па забеспячэнні пагранічнай бяспекі ў рэгіёнах. Істотную дапамогу ў ахове дзяржаўнай граніцы аказвае насельніцтва прыгранічча, у тым ліку добраахвотныя дружыны пад кіраўніцтвам мясцовых органаў улады. Акрамя таго, асобныя словы падзякі хачу выказаць у адрас Міністэрства лясной гаспадаркі, якое ў інтарэсах забеспячэння пагранічнай бяспекі аказвае дапамогу ў стварэнні ўмоў для развіцця інжынернай інфраструктуры дзяржаўнай граніцы", - сказаў Канстанцін Моластаў.

Старшыня камісіі Анатоль Сівак адзначыў, што на сённяшнім пасяджэнні разгледжаны ўсе пытанні, якія патрабуюць вырашэння ўрада, а работа Дзяржаўнай пагранічнай камісіі пры Савеце Міністраў прызнана эфектыўнай. Таксама разгледжаны план яе работы на 2026 год. "Я бачу канструктыўнае ўзаемадзеянне, якое складваецца паміж падраздзяленнямі Дзяржпагранкамітэта на месцах і адпаведнымі падраздзяленнямі дзяржаўных органаў, а таксама абласнымі выканаўчымі камітэтамі. І гэты аб'ём работы мы павінны толькі нарошчваць", - сказаў ён.

Па выніках пасяджэння падрыхтаваны пратакол з адлюстраваннем неабходных даручэнняў адказным асобам і тэрмінаў іх выканання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі