Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 23:09

Місія МПА СНД адзначае добрую арганізацыю галасавання на выбарах у Беларусі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі было добра арганізавана. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў каардынатар групы наглядальнікаў ад МПА СНД Алег Мельнічэнка, паведамляе БЕЛТА.

Наглядальнікі МПА СНД за час датэрміновага галасавання і ў асноўны яго дзень наведалі 124 выбарчыя ўчасткі. "Каля 6 працэнтаў участкаў былі ахоплены міжнародным назіраннем. Было добра арганізавана галасаванне, зладжаная работа выбарчых камісій. Нейкіх парушэнняў, якія маглі б паўплываць на волевыяўленне, рэзультаты галасавання мы не зафіксавалі", - сказаў Алег Мельнічэнка.

"Вельмі прыемна, што здзівіла, што былі забяспечаны магчымасці для галасавання маламабільных грамадзян. Усюды на ўчастках, дзе мы прысутнічалі, былі пад'ёмнікі для калясачнікаў, спецыяльна абсталяваныя для іх кабінкі для галасавання", - дадаў каардынатар місіі.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што на ўчастках забяспечылі высокі ўзровень санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі