Фота Палаты прадстаўнікоў
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 88 працэнтаў населеных пунктаў на 50-100 двароў забяспечана оптавалаконнай сеткай, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі на семінары-нарадзе Палаты прадстаўнікоў на тэму "Актуальныя пытанні павышэння якасці паслуг сувязі і эфектыўнасці іх аказання", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр адзначыў, што з мэтай рэалізацыі Дырэктывы нумар 2 ад 27 снежня 2006 года пастаянна прымаюцца меры, накіраваныя на скарачэнне "лічбавай няроўнасці" паміж гарадскім і сельскім насельніцтвам у плане ахопу сучаснымі і якаснымі паслугамі электрасувязі, а таксама павышэнне іх цэнавай даступнасці і даступнасці тэхналогій.
"У гэтым кантэксце завяршаецца будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі ў населеных пунктах з колькасцю дамашніх гаспадарак ад 50 да 100", - сказаў Кірыл Залескі, адзначыўшы, што на сёння оптавалакном ужо забяспечана 88 працэнтаў такіх населеных пунктаў. Ён удакладніў, што агульная працягласць валаконна-аптычных ліній сувязі штогод павялічваецца ў сярэднім на 5-7 тыс. км.

Да завяршэння бягучай пяцігодкі, паводле слоў міністра, галіна падышла ў цэлым з нядрэннымі вынікамі ў сферы будаўніцтва стацыянарнай інфраструктуры сувязі. Валаконна-аптычныя лініі сувязі праведзены да ўсіх населеных пунктаў з колькасцю дамашніх гаспадарак 100 і больш, прысутнічаюць ва ўсіх шматкватэрных жылых дамах, усіх гарадскіх установах адукацыі. Актыўна падключаюцца ўстановы аховы здароўя ў рамках будаўніцтва цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя.
Агульная колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт, паводле афіцыйнай статыстыкі, на пачатак бягучага года складае каля 3 млн 300 тыс., з якіх больш за 3 млн 100 тыс. абанентаў падключаны або маюць магчымасць падключэння да тэхналогіі GPON, гэта значыць па оптавалакне. Гэта дало магчымасць забяспечыць скорасць перадачы даных звыш 100 Мбіт/с для 55 працэнтаў абаненцкай базы паслуг стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт.
Акрамя гэтага, па медных лініях да стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт падключаны 1 млн 100 тыс. абанентаў. Гэта тэхналогія падтрымлівае скорасць да 50 Мбіт/с, што дастаткова для стандартнага набору паслуг, адзначыў міністр.
Кірыл Залескі заўважыў, што рынак стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў Беларусі насычаны практычна на 100 працэнтаў. За апошнія пяць гадоў колькасць абанентаў павялічылася ўсяго на 70 тыс. Акрамя таго, назіраецца зрушэнне спажывецкага попыту і фокусу абанентаў на бесправадную сувязь.

Для абсалютнай большасці жыхароў краіны, канстатаваў міністр, пытанне стацыянарнага доступу ў інтэрнэт вырашана. Паводле ацэнак Міжнароднага саюза электрасувязі, кошт шырокапалоснага доступу да інтэрнэту ў Беларусі адзін з самых нізкіх у свеце.

"Куды мы ідзём з пункту гледжання стацыянарнага падключэння да інтэрнэту? Развіццё інфраструктуры прадугледжвае пашырэнне сеткі стацыянарнага доступу з выкарыстаннем оптавалакна шляхам павелічэння колькасці падключаных населеных пунктаў і пераключэнне абанентаў з медных кабельных ліній сувязі на оптавалаконную тэхналогію GPON", - адзначыў міністр.-0-
Фота Палаты прадстаўнікоў