Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2022, 14:04

Мінлясгас прапануе абмеркаваць змяненні ў Лясным кодэксе

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона "Аб змяненні Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакумент рэгулюе адносіны ў галіне выкарыстання, аховы, абароны і ўзнаўлення лясоў і ўстанаўлівае прававыя асновы выкарыстання лясных рэсурсаў, захавання і ўзмацнення асяроддзеўтваральных, водаахоўных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і іншых функцый лясоў.

Праект закона прадугледжвае ўдасканаленне і ўдакладненне асобных норм Ляснога кодэкса з улікам практыкі яго прымянення, выключэнне іх неадназначнага тлумачэння, удакладненне тэрміналогіі, якая выкарыстоўваецца ў лясной гаспадарцы, а таксама прывядзенне Ляснога кодэкса ў адпаведнасць з іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, што рэгулююць пытанні аховы навакольнага асяроддзя, вядзення лясной гаспадаркі.

У праекце закона ўдакладняецца азначэнне тэрміна "вывазка" і ўносіцца дадатковае азначэнне тэрміна "транспарціроўка", дапаўняецца азначэнне тэрміна "іншыя высечкі" высечкамі малакаштоўных лясных насаджэнняў для нарыхтоўкі драўніны ў паліўна-энергетычных і тэхналагічных мэтах.

Каб праводзіліся высечкі догляду без высечкі дрэў, прадугледжваюцца змяненні ў азначэнні тэрміна "лесагаспадарчыя мерапрыемствы". Цяпер да іх адносіцца і абрэзка сукоў дрэў.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства лясной гаспадаркі. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 14 па 24 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі