Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 18:54

Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае пытанне павышэння зарплат медыкам у 2023 годзе

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплаты ў сістэме аховы здароўя павялічыліся на 55 працэнтаў у параўнанні з дакавідным перыядам. Аб гэтым, каменціруючы рашэнне кіраўніка дзяржавы выдзеліць Br130,6 млн на падтрыманне ўзроўню матэрыяльнай забяспечанасці асобных катэгорый работнікаў бюджэтных арганізацый, журналістам расказала першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 1 ліпеня ў сістэме аховы здароўя былі адменены кавідныя надбаўкі. Грошы, выдзеленыя для гэтых выплат, трансфармаваны ў іншыя стымулюючыя надбаўкі. Гэта дазволіла не толькі захаваць, але і павысіць заработную плату. Па выніках кастрычніка сярэдняя зарплата ў сістэме аховы здароўя - большая за Br1,3 тыс. У параўнанні з дакавідным перыядам рост склаў 55 працэнтаў. Сярэдняя заработная плата ва ўрачоў - Br2276. Гэта 139,1 працэнта ад сярэдняга заработку па краіне. Перад намі стаіць задача да 2025 года давесці яе да 150 працэнтаў", - расказала Алена Краткова.

Паводле слоў першага намесніка міністра, у сярэдніх медыцынскіх работнікаў зарплата складае ў сярэднім Br1306. Гэта 80 працэнтаў ад сярэдняга заработку па краіне. Да 2025 года гэты паказчык плануецца павялічыць да 90 працэнтаў. Цяпер у Міністэрстве аховы здароўя прапрацоўваецца пытанне па ўвядзенні іншых стымулюючых надбавак, якія дадуць магчымасць не проста захаваць, але і павысіць заработную плату з пачатку 2023 года.

"Хацелася б адзначыць, што зарплата будзе павышацца не толькі ў медыкаў, але і ва ўсіх работнікаў сферы аховы здароўя. У тым ліку ў прафесарска-выкладчыцкага складу, які працуе ў ВНУ і аказвае лячэбную дапамогу", - рэзюмавала Алена Краткова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі