Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2021, 16:42

Міністэрства аховы здароўя: колькасць пацыентаў з каранавіруснымі пнеўманіямі зніжаецца

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацыентаў з каранавіруснымі пнеўманіямі зніжаецца, дзякуючы чаму некаторыя бальніцы, раней перапрафіляваныя пад інфекцыйныя, вяртаюцца да звычайнага рэжыму работы, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Пацееў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўважліва адсочваем захваральнасць на каранавірусную інфекцыю, у цэлым яна зніжаецца. І цяпер назіраем сітуацыю, калі ложкавы фонд паступова вызваляецца", - сказаў Аляксандр Пацееў. Гэта характэрна не толькі для Мінска, але для ўсіх рэгіёнаў.

У Мінску, напрыклад, з 25 студзеня пачынаюць работу ў звычайным рэжыме гарадская гінекалагічная бальніца, 2-і радзільны дом, а таксама 11-я гарадская бальніца. Плануецца, што ў 11-й бальніцы будуць адкрыты месцы для праходжання рэабілітацыі (185 ложкаў). З 1 лютага чакаецца, што пачнуць звычайную работу профільныя аддзяленні 1-й гарадской бальніцы, а таксама Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне.

Паступова пачынае вызваляцца ложкавы фонд і ў іншых рэгіёнах. У прыватнасці, у Магілёўскай вобласці з 24 студзеня пачне працаваць у звычайным рэжыме абласная клінічная бальніца.

Аляксандр Пацееў адзначыў, што мерапрыемствы па перапрафіляванні ложкавага фонду "ідуць асцярожна, каб забяспечыць усіх маючых патрэбу пацыентаў стацыянарным лячэннем".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі