Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лістапада 2021, 13:53

Мінінфарм выступае за адкрытае асвятленне журналістамі падзей у зоне беларуска-польскай граніцы

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі з бежанцамі на беларуска-польскай граніцы і выступае за адкрытае і бесперашкоднае асвятленне журналістамі падзей, якія там адбываюцца, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

"У сувязі з гэтым выклікае абурэнне сам факт забароны польскім бокам на работу прадстаўнікоў медыя ў прыгранічнай зоне, што з'яўляецца грубым парушэннем права журналістаў на ажыццяўленне сваёй прафесійнай дзейнасці. Для аб'ектыўнага інфармавання грамадскасці Польшчы і іншых дзяржаў аб падзеях на прыгранічных тэрыторыях Міністэрства інфармацыі Беларусі гатова аказаць садзейнічанне ў запрашэнні супрацоўнікаў польскіх СМІ для работы на беларускім баку граніцы, - адзначылі ў ведамстве. - Даводзім таксама да ведама, што Мінінфарм сумесна з МЗС Беларусі прапрацоўвае варыянт аператыўнай акрэдытацыі і прыбыцця прадстаўнікоў шэрага польскіх медыя".

У Мінінфарме лічаць, што такія захады будуць садзейнічаць аб'ектыўнай і ўсебаковай падачы інфармацыі з зоны масавага знаходжання бежанцаў і перашкодзяць распаўсюджванню адкрытай дэзынфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі