Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 снежня 2018, 09:49

Мінбудархітэктуры растлумачыла парадак пакрыцця затрат на інфраструктуру ў індывідуальнай забудове

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва растлумачыла праграме "Контуры" тэлеканала АНТ механізм пакрыцця затрат на інфраструктуру пры будаўніцтве індывідуальных дамоў, паведамляе БЕЛТА.

Калі інфраструктура ўжо ёсць і ўчастак быў куплены пасля ўступлення ў сілу пастановы Савета Міністраў нумар 298, гэта значыць пасля 1 красавіка 2014 года, то плаціць за яе трэба, але толькі ў тым выпадку, калі гэта сума была загадзя ўлічана ў кадастравым кошце ўчастка. На аўкцыёне павінна быць выстаўлена агульная лічба, адпаведна, грамадзянін плаціць адзін раз. Калі мясцовыя ўлады загадзя гэтыя затраты не ацанілі і не заклалі ў кошт, заднім чыслом патрабаваць з грамадзяніна якую-небудзь суму пасля аўкцыёну незаконна.

Пры адначасовым будаўніцтве інфраструктуры і аб'екта на ўчастку пакрываць затраты давядзецца, але грамадзянін павінен ведаць аб гэтай суме яшчэ ў час аўкцыёну.

Рэзанансным стаў выпадак з індывідуальнай забудовай участка ў Стаўбцоўскім раёне, дзе пры існуючай інфраструктуры ўладальніку ўчастка і пабудаванага ўжо на ім дома выставілі рахунак на пакрыццё затрат на інфраструктуру пасля аўкцыёну. У дазволе на будаўніцтва дома не была пазначана неабходнасць пакрыцця затрат.

Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч падкрэсліў, што мясцовыя органы ўлады ў гэтым выпадку не маюць рацыі. "На аўкцыён выстаўляецца толькі адна лічба - рыначны кошт зямельнага ўчастка. Я думаю, што была дапушчана памылка мясцовым органам кіравання Стаўбцоўскага раёна. Яна заключалася ў тым, што пры наяўнасці інфраструктуры механічна выставілі яшчэ дадаткова кошт, спасылаючыся на дзеянне пастановы. Гэта памылковая пазіцыя, думаю, што яны прызнаюць гэту памылку і папросяць прабачэння", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі