ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2020, 15:43

Мінадукацыі лічыць немэтазгодным уводзіць каранцін у ВНУ і ССНУ

Сяргей Каспяровіч. Фота з архіва
Сяргей Каспяровіч. Фота з архіва

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі лічыць немэтазгодным на гэтым этапе ўводзіць каранцін у ВНУ і ССНУ з-за каранавіруса COVID-19, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч у час стрыму для студэнтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень увядзенне каранціну ва ўніверсітэтах, каледжах, іншых установах адукацыі з улікам той інфармацыі, якую маем ад Міністэрства аховы здароўя, маніторынгу сітуацыі, лічым немэтазгодным, - сказаў Сяргей Каспяровіч. - Ніякай неабходнасці ў гэтым мы сёння не бачым".

Паводле яго слоў, праведзены ўвесь комплекс дзеянняў, які накіраваны на прафілактыку, мінімізацыю кантактаў у сістэме адукацыі, - ад адмены або пераносу на больш познія тэрміны масавых мерапрыемстваў да карэкціроўкі графікаў заняткаў. ВНУ перанеслі час пачатку заняткаў, каб не дапускаць у гадзіны пік перапоўненага транспарту і раздзяліць патокі пасажыраў, якія едуць на работу і вучобу.

Разам з тым, як адзначыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, праводзіцца ўзмоцнены кантроль стану здароўя студэнтаў. Пры самых малых прыкметах віруснай інфекцыі іх заклікаюць застацца дома або ў інтэрнаце і выклікаць урача.

Што датычыцца пераводу на дыстанцыйнае навучанне, у БНТУ быў такі вопыт. Студэнтам прапанавалі застацца ў месцах пражывання і навучацца дыстанцыйна, не пакідаючы Мінск. Гэта аргументавалі тым, што рэспубліканская лабараторыя, дзе праводзіліся даследаванні на COVID-19, знаходзіцца ў сталіцы. І пры ўзнікненні прыкмет віруснай інфекцыі рэзультат можна будзе атрымаць даволі хутка.

"У выніку каля 600 студэнтаў БНТУ ў той жа дзень раз'ехаліся па гарадах. Мы на працягу сутак перадавалі інфармацыю ў органы аховы здароўя аб тым, хто са студэнтаў прыбыў да іх на тэрыторыю, каб іх узялі пад кантроль, - адзначыў Уладзімір Каранік. - Больш за сотню былі шпіталізаваны ў розныя лячэбныя ўстановы рэспублікі ў сувязі з прыкметамі рэспіраторнай віруснай інфекцыі, але ні ў адным выпадку каранавірус не пацвердзіўся".

Паводле слоў міністра, на гэтым этапе беларускі падыход у барацьбе з каранавірусам рацыянальны. У любым выпадку аналізуецца эфектыўнасць. І пры наяўнасці высокіх рызык будуць прыняты дадатковыя кампенсуючыя меры. "Але сёння гэтых рызык не бачым", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі