Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінабароны прапрацавала дадатковыя прапановы для павышэння прэстыжу тэрміновай службы

Грамадства 15.07.2019 | 09:17
Андрэй Раўкоў
Андрэй Раўкоў

15 ліпеня, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны прапрацавала дадатковыя прапановы, якія дадуць магчымасць павысіць прэстыж тэрміновай службы. Аб гэтым паведаміў 13 ліпеня журналістам кіраўнік абароннага ведамства Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Андрэя Раўкова, Мінабароны ўнесла яшчэ адну прапанову Мінпрацы - "увесці каэфіцыенты ў залежнасці ад працягласці тэрміновай ваеннай службы для пераразліку пенсійнага стажу". Рэалізацыя гэтай прапановы дасць магчымасць фактычна без павелічэння фінансавай нагрузкі на бюджэт павысіць значнасць тэрміновай службы, дадаў міністр.

Як паведамлялі раней у Мінабароны, залік тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрыманы большасцю дзяржорганаў. Міністэрства абароны таксама працуе над прадастаўленнем іншых прэферэнцый адслужыўшым у арміі. Плануецца, што ў студзені 2020-га ўступіць у сілу закон, згодна з якім першапачатковае права на атрыманне месца ў інтэрнаце будзе прадастаўлена навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу ў рэзерве, - тым, у каго ёсць рэкамендацыі воінскіх часцей.

Цяпер разглядаецца пытанне аб прадастаўленні льгот і пры працаўладкаванні. Напрыклад, гэта датычыцца захавання права вярнуцца на былое месца працы на працягу трох месяцаў з дня заканчэння ваеннай службы.

Што датычыцца адукацыі, ужо атрымала падтрымку прадастаўленне пераважнага права на залічэнне ў ВНУ і ССНУ тых, хто адслужыў. Плануецца, што хлопцы з вопытам армейскай службы змогуць бясплатна навучацца за кошт дзяржавы на падрыхтоўчых аддзяленнях ВНУ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў