Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2024, 19:59

Маркевіч пра "Марафон адзінства": мы паказваем, наколькі ў Беларусі цікавае і спакойнае жыццё

12 кастрычніка, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Такія акцыі, як "Марафон адзінства", паказваюць, наколькі ў Беларусі цікавае і спакойнае жыццё, яны яшчэ больш яднаюць і кансалідуюць грамадства. Аб гэтым журналістам заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Марафон адзінства" крочыць па нашай краіне. Першым яго сустрэла Маладзечна. Гэта ўнікальнае мерапрыемства, маштабны форум, дзе прадстаўлены ўсе сферы. Культурная праграма паказала самабытнасць Мінскай вобласці, перасовачны музей Вялікай Айчыннай вайны расказаў аб гераічным мінулым. Прайшлі сустрэчы з выдатнымі людзьмі, якія праслаўляюць нашу краіну", - сказаў Анатоль Маркевіч. 

Міністр культуры ўпэўнены, што адзінства грамадства сапраўды дарагога варта: "У нас розныя погляды, розныя думкі, але мы - адзін народ. Мы жывём у Беларусі, ганарымся і даражым гэтым".

На думку Анатоля Маркевіча, такія акцыі, як "Марафон адзінства" яшчэ больш яднаюць і кансалідуюць грамадства. "Мы паказваем, наколькі жыццё ў Беларусі спакойнае і цікавае. І самае галоўнае, мы бачым сур'ёзныя перспектывы далейшага развіцця. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, нацэлены на развіццё нашай краіны. Мы цэнім і любім родную Беларусь", - сказаў на заканчэнне міністр культуры.-0-
Рэспубліканская акцыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі