Пётр Пархомчык. Фота з архіва
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як плануецца развіваць Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод, расказаў у эфіры тэлеканала СТБ старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, паведамляе БЕЛТА.
Завод уваходзіць у сістэму Міністэрства транспарту і камунікацый. Прапануецца перадаць яго ў кіраванне Брэсцкай вобласці. Пытанне абмяркоўвалася з міністрам транспарту і камунікацый. "Гэта першы адміністрацыйны крок, які мы хацелі б зрабіць для таго, каб кіраваць прадпрыемствам, прымаць рашэнні", - адзначыў Пётр Пархомчык.
Адзін з праектаў, які разглядаецца для рэалізацыі сумесна з кампаніяй з Ленінградскай вобласці, - вытворчасць электрычных суднаў. "Мы выбралі добрую, перспектыўную мадэль - экасудна, якое працуе на акумулятарных батарэях, - расказаў Пётр Пархомчык. - Для нашай палескай прыроды, думаю, гэта абсалютна правільны грунтоўны выбар. Акрамя таго, у іх цяпер ёсць ужо судны, якія будуць працаваць на вадародным паліве".
На мінулым тыдні вялікая дэлегацыя прадстаўнікоў расійскай кампаніі наведвала Пінск. "Мы паглядзелі ўсе магчымасці, абышлі. Уражанне нядрэннае. Але, нагадаю, рашэнне будзе прымаць наглядальны савет гэтага таварыства. Мы падрыхтавалі ўсе адпаведныя дакументы, яны туды накіраваны. У бліжэйшы час (напэўна, тыдзень, паўтара, два) яны прымуць рашэнне", - адзначыў Пётр Пархомчык, дадаўшы, што магчымы розныя варыянты супрацоўніцтва ў галіне субднабудавання. Самы просты - праз атрыманне ліцэнзіі, канструктарскай тэхнічнай дакументацыі.
Таксама старшыня Брэсцкага аблвыканкама расказаў аб дамоўленасці з прадпрыемствам "МАЗ-МАН" аб стварэнні катара-катамарана для рэгіёна. У перспектыве магчыма стварэнне кансорцыума, які вырашаў бы глабальныя задачы, а не толькі ў рамках Брэсцкай вобласці.-0-