Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2020, 09:49

Маркевіч: будзем актыўна ўкараняць у практыку работы сустрэчы з людзьмі на месцах

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы прыём па асабістых пытаннях правёў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Такія прыёмы мы будзем праводзіць часцей, а таксама актыўна ўкараняць у практыку работы сустрэчы з людзьмі на месцах, у калектывах, - адзначыў Анатоль Маркевіч. - Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі ўзнімаюць вельмі цікавыя тэмы духоўнага развіцця нашага грамадства, яны заўсёды поўныя ідэй, імкнуцца прыўнесці нешта новае ў гэты свет. Таму вельмі важна весці з імі непасрэдны канструктыўны дыялог. Для мяне такія сустрэчы, безумоўна, - пэўныя сігналы, якія дапамагаюць правільна сарыентаваць дзеянні Міністэрства культуры, больш правільна рэалізоўваць многія праекты культурнага развіцця краіны".

Усяго да міністра звярнуліся 12 чалавек. Людзей цікавілі пытанні магчымага працаўладкавання ва ўстановы культуры, былі прапанаваны творчыя праекты. Усе прапановы будуць комплексна разгледжаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі