Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 красавіка 2020, 09:00

МАРГ адкрывае тэлефонную лінію для маніторынгу цэн і тарыфаў

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адкрывае тэлефонную лінію па пытаннях наяўнасці тавараў і істотнага росту цэн і тарыфаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Тэлефонная лінія адкрываецца з мэтай маніторынгу і аператыўнага рэагавання на значнае павышэнне цэн і тарыфаў на тавары і паслугі. Пазваніўшы па тэлефоне 8 (017) 327 61 21, можна паведаміць аб значным росце цэн, пазначыўшы назву і адрас гандлёвага аб'екта", - адзначылі ў МАРГ.

Тэлефонная лінія будзе працаваць па будных днях з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

У МАРГ звярнулі ўвагу, што паведамленні, якія паступілі на тэлефонную лінію, рэгістрацыі ў канцылярыі не падлягаюць і адказы на іх накіроўвацца не будуць. Патрабаванні закона ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" на іх не распаўсюджваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі