Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2020, 11:16

Маладзёжны парламент Беларусі мае намер процідзейнічаць фэйкам і дэструктыўнаму інтэрнэт-кантэнту

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны савет (парламент) пры Нацыянальным сходзе мае намер эфектыўна процідзейнічаць фэйкам і дэструктыўнаму кантэнту ў інтэрнэце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў старшыня савета магістрант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ягор Макарэвіч.

Ён адзначыў, што любая выбарчая кампанія, асабліва прэзідэнцкая, суправаджаецца спробамі маніпуліраваць грамадскім меркаваннем, прымяненнем розных паліттэхналогій. "Маладзёжны парламент эфектыўна ўключыцца ў працэс процідзеяння і фэйкавым навінам, і ўсяму дэструктыўнаму кантэнту ў інтэрнэце", - сказаў ён. Старшыня Маладзёжнага парламента назваў утрыраванымі негатыўныя водзывы, якія размяшчаюцца ў адрас улады ў інтэрнэце. "Не трэба разглядаць гэта як пазіцыю беларускай моладзі. Яна канструктыўна настроена", - падкрэсліў Ягор Макарэвіч.

Многія члены Маладзёжнага савета акрэдытаваліся пры выбарчых камісіях як наглядальнікі, некаторыя будуць працаваць у складзе выбаркамаў. У цэлым савет мае намер актыўна падключыцца да грамадска-палітычных працэсаў. У той жа час адным з ключавых напрамкаў дзейнасці савета яго старшыня назваў укараненне інавацый і развіццё прадпрымальніцтва. "Маладзёжны парламент можа стаць пляцоўкай, якая будзе генерыраваць свежыя, сучасныя ідэі для дзяржавы", - перакананы Ягор Макарэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі