Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2020, 14:47

Макей: Беларусь і Расія прадоўжаць працаваць над нармалізацыяй усіх відаў транспартных зносін

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парадку дня ў Беларусі і Расіі застаецца важнае для абедзвюх краін пытанне зняцця абмежаванняў на перамяшчэнне на беларуска-расійскай граніцы. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў: "На парадку дня застаецца важнае для нашых краін пытанне зняцця абмежаванняў на перамяшчэнне на беларуска-расійскай граніцы. Нам ужо ўдалося дамовіцца аб пэўных паслабленнях для шэрага катэгорый грамадзян і аб актывізацыі авіязносін паміж дзвюма краінамі".

Пры гэтым ён выказаў надзею, што ўзгодненая работа па далейшай нармалізацыі ўсіх відаў транспартных зносін пры безумоўным выкананні мер прафілактыкі дасць свае вынікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі