Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія крокі дапамогуць пашырыць турызм з рэгіёнамі Расіі, расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой у "Актуальным інтэрв'ю" на тэлеканале "Першы інфармацыйны", паведамляе БЕЛТА.
Дзмітрый Крутой звярнуў увагу, што ў Расіі назіраецца бум унутранага турызму. У Беларусі таксама гэтаму напрамку ўдзяляецца значная ўвага. Змяняецца арганізацыйная структура ў галіне. Павышаны статус Нацыянальнага агенцтва па турызме, якое непасрэдна падпарадкоўваецца ўраду. У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку турызм вызначаны адным з прыярытэтаў. "Пад гэта будуць сфарміраваны значныя фінансавыя рэсурсы", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Ён лічыць, што работу з расійскімі турыстамі трэба зрабіць больш упарадкаванай і больш талковай, "таму што прапаноў на самай справе вялізная колькасць". Дзмітрый Крутой выказаў словы ўдзячнасці губернатарам расійскіх рэгіёнаў, якія падтрымліваюць прамыя авіярэйсы ў Беларусь.
"Гэта рэгіянальныя грошы. У нас няма такога заканадаўства і мы са свайго боку не можам нават у рамках нейкай такой агульнай субсідыі паўдзельнічаць", - сказаў Дзмітрый Крутой і падкрэсліў, што пытанні прамых авіязносін актуальныя. Усе разумеюць важнасць такіх рэйсаў і для бізнесу, і для простых людзей.
"Каб гэтыя авіярэйсы далей раскручваць, нам патрэбна такая агульная турыстычная праграма і канцэпцыя, падобная да тэмы авіябудавання або станкабудавання", - лічыць Дзмітрый Крутой.-0-