Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2020, 16:37

Каспяровіч: змяненне парогавых значэнняў балаў ЦТ не плануецца

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненне парогавых значэнняў балаў ЦТ у гэтым годзе не плануецца, паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Паводле яго слоў, па гэтым пытанні праведзены шэраг круглых сталоў, абмеркаванняў. "Першы варыянт, вынесены на абмеркаванне і разгляд, - пакінуць парогавыя значэнні на ўзроўні мінулага года, другі - павялічыць іх, трэці - зусім ануляваць. Пры гэтым ануляванне парогавых значэнняў ні ў якім разе не варта расцэньваць як адкрыты ўваход у сістэму вышэйшай адукацыі. Яно прадугледжвае толькі тое, што выключна конкурсная сітуацыя будзе вызначаць тых, хто паступіць", - расказаў Сяргей Каспяровіч.

У выніку з улікам тых рызык і пазітыўных момантаў, якія прысутнічаюць у час рэалізацыі кожнага з гэтых варыянтаў, было прынята папярэдняе рашэнне аб захаванні парогавых значэнняў на ўзроўні мінулага года. "Пытанне прыёму закранае вялікую колькасць грамадзян. Таму любое дзеянне павінна быць асэнсавана і сур'ёзна ўзважана. Гэта аргументацыя якраз і пакладзена ў аснову таго, што на бягучы момант мы схіляемся да таго, каб захаваць парогавае значэнне на ўзроўні мінулага года", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі