Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйна прэзідэнцкая выбарчая кампанія вызначаецца высокай яўкай, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, каменціруючы актыўнасць выбаршчыкаў у час датэрміновага галасавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Актыўнасць выбаршчыкаў даволі высокая. Я ўжо гаварыў аб гэтым, што традыцыйна прэзідэнцкая выбарчая кампанія вызначаецца высокай яўкай", - адзначыў Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, гэтаму ёсць дакладнае тлумачэнне. "Гэта абумоўлена тым, што пасада Прэзідэнта - ключавая ў палітычнай сістэме дзяржавы і грамадства. Я сказаў бы, гэта стратэгічная пасада. Вядома, людзі, разумеючы ўсю меру адказнасці, імкнуцца на выбарчыя ўчасткі, каб прыняць удзел у галасаванні і зрабіць свой усвядомлены выбар", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
Ігар Карпенка расказаў, што на ўчастках для выбаршчыкаў створаны ўсе ўмовы, у тым ліку і для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі. Сёння ў рамках акцыі "Беларусь выбірае" прайшла прэзентацыя кніг "Сімвалы суверэннай Беларусі" і "Выборы в Беларуси. Коротко о главном", выдадзеных шрыфтам Брайля. У рамках мерапрыемства адбылася перадача кніг абласным бібліятэкам, а таксама спецыяльным школам для дзяцей з парушэннем зроку.-0-