Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў час маладзёжнай шоу-праграмы "Час выбраў нас!", якая праходзіць у рамках рэспубліканскага форуму "Маладзёжнае лідарства - сучасны погляд", расказаў, што павінны ведаць беларусы, прыходзячы на выбарчыя ўчасткі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусы павінны ведаць, што працэдура датэрміновага галасавання - гэта не навацыя і не ноу-хау беларускага нацыянальнага выбарчага заканадаўства. Такія формы існуюць у многіх краінах, у многіх выбарчых сістэмах. Прычым, напрыклад, у Злучаных Штатах Амерыкі ў некаторых штатах галасуюць датэрмінова за два месяцы да правядзення выбараў. Гэта не выклікае ніякіх пытанняў, таму гэта нармальная практыка датэрміновага галасавання. Гэта стварае лепшыя спрыяльныя ўмовы для выбаршчыка, а выбарчая сістэма павінна быць нацэлена на тое, каб стварыць максімальна аптымальныя ўмовы, каб любы грамадзянін мог прыйсці і ажыццявіць сваё выбарчае права - прагаласаваць на выбарах. Першае, што трэба ведаць: у час датэрміновага галасавання не трэба нікому тлумачыць, чаму ты галасуеш датэрмінова. Гэта тваё права. Вы можаце прыйсці на ўчастак з 21 па 25 студзеня з 12.00 да 19.00 без перапынку на абед і зрабіць свой выбар. Для гэтага вам трэба мець пры сабе дакумент, што засведчвае асобу. Акрамя пашпарта, гэта можа быць ідэнтыфікацыйная картка, студэнцкі білет, білет навучэнца, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне дзяржслужачага. Поўны пералік дакументаў, па якіх будзе выдавацца бюлетэнь, ёсць на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі", - расказаў Ігар Карпенка.
Прыйшоўшы на ўчастак, трэба прад'явіць дакумент для пошуку вас у спісе. "Калі раптам па нейкіх прычынах вы не трапілі ў спіс, але ў вас ёсць рэгістрацыя на тэрыторыі ўчастка, вас унясуць у дадатковы спіс, выдадуць бюлетэнь, і вы зможаце прагаласаваць. У бюлетэні не толькі напісаны прозвішчы кандыдатаў у прэзідэнты, але і знаходзяцца іх біяграфічныя даныя, а таксама напісаны парадак галасавання, у тым ліку папярэджанне, што выносіць за межы ўчастка для галасавання бюлетэнь забаронена, як і ажыццяўляць фота і відэаздымку запоўненага бюлетэня. Гэта трэба ведаць. Затым, прагаласаваўшы, неабходна апусціць бюлетэнь ва урну. Далей можна займацца сваімі справамі, чакаючы, калі выбарчая камісія завершыць выбарчы цыкл і падвядзе вынікі па кожным канкрэтным участку", - праінфармаваў кіраўнік ЦВК.-0-