Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 красавіка 2021, 11:33

Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да +17°С чакаюць у Беларусі 22 красавіка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да 17 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі 22 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. У дзённы час месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с, у асобных раёнах парывы 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў. Удзень ад плюс 10 па захадзе да 17 градусаў цяпла па ўсходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі