Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 17:38

Качанава - кіраўнікам раённых адміністрацый Мінска: выкананне прагнозных паказчыкаў - першарадная задача

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны Прэзідэнта па горадзе Мінску Наталля Качанава праводзіць нараду з кіраўнікамі адміністрацый раёнаў горада Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я палічыла неабходным сустрэцца з вамі, каб яшчэ раз акцэнтаваць увагу на тых пытаннях, якія найбольш актуальныя цяпер. Завяршаецца год - і выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця - першарадная задача. Эканоміка - гэта перш за ўсё", - сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўнікоў раённых адміністрацый.

Не можа сёння горад Мінск быць апошнім па ВРП, адзначыла спікер. "Таму вы павінны ацаніць усе існуючыя ў вас прадпрыемствы, паразмаўляць з іх кіраўнікамі, сустрэцца з імі - там, дзе ёсць магчымасць выправіць сітуацыю і падцягнуць. І другі паказчык - інвестыцыі. Усе гэтыя паказчыкі павінны выконвацца", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

"Сітуацыя ў нашай краіне і спакой залежаць у тым ліку ад нас. Таму усё, што мы робім, павінна быць рэзультатыўным, павінна быць эфектыўным, - дадала спікер. - У нас застаўся месяц да канца года, калі будуць падведзены вынікі і дадзена ацэнка рабоце кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Таму ўсе задачы, пастаўленыя вам на нядаўнім пасяджэнні Мінгарвыканкама, трэба рэалізаваць. Гэта архіважна. Таму што эканоміка цяпер перш за ўсё".

"Прагнозныя паказчыкі - святы абавязак кожнага", - канстатавала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі