Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 16:48

Качанава: Беларусь даказала ўсяму свету з'яднанасць грамадства і гатоўнасць абараняць свой родны дом

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь даказала ўсяму свету з'яднанасць грамадства і гатоўнасць абараняць свой родны дом, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падзеі апошніх гадоў у Беларусі і за мяжой вучаць нас цаніць суверэнітэт і незалежнасць сваёй краіны, быць адзінымі, жыць у міры і згодзе, не забываць аб пройдзеных выпрабаваннях і берагчы ўсё тое добрае, што было дасягнута папярэднімі і цяперашнім пакаленнямі. Толькі так мы зможам захаваць беларускую дзяржаўнасць і даць магчымасць нашым дзецям жыць у такой цудоўнай краіне, у якой жывём мы", - сказала Наталля Качанава.

Спікер падкрэсліла: безумоўна, вельмі правільным рашэннем было аб'яўленне 2021-га Годам народнага адзінства і ўвядзенне новага дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства. "Важна, што 2022 год прысвечаны гістарычнай памяці. Усё гэта - нашы скрэпы як самастойнай нацыі, якая даказала ўсяму свету з'яднанасць беларускага грамадства і гатоўнасць абараняць наш родны дом - Рэспубліку Беларусь ад чужога ўмяшання", - канстатавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі