Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2022, 14:14

Качанава: ад кожнага з нас залежыць будучае нашай краіны і нашых дзяцей

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад кожнага з нас залежыць будучае нашай краіны і нашых дзяцей, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы жывём ва ўнікальнай краіне, дзе так клапоцяцца аб людзях. Мы павінны быць адзінымі як ніколі тут, унутры. Мы павінны захаваць сваю краіну, і яна абавязана развівацца, - сказала Наталля Качанава. - Няма такога, што ад мяне гэта не залежыць. Ад кожнага з нас залежыць будучае нашай краіны і нашых дзяцей. У мяне іншага пажадання няма, каб мае дзеці і ўнукі жылі ў такой краіне, як і я".

Спікер падкрэсліла: Беларусь - краіна, якой трэба ганарыцца і любіць. "І разумець, што іншай краіны для цябе не будзе", - адзначыла яна.

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій з'яўляецца галаўной арганізацыяй нацыянальнай службы крыві Беларусі і ажыццяўляе арганізацыю донарства, загатоўку крыві і яе кампанентаў, вытворчасць лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння з крыві, распрацоўвае і выпускае біятэхналагічную прадукцыю з выкарыстаннем клетачных і генна-інжынерных тэхналогій. Агульная колькасць работнікаў цэнтра складае 512 чалавек, у тым ліку 43 работнікі навукова-даследчых падраздзяленняў. Вучоную ступень доктара навук, званне прафесара маюць 3 супрацоўнікі, кандыдата навук - 15 супрацоўнікаў. У 2021 годзе адзначаны рост колькасці донараў. У цэнтры ўдзел у данацыях прынялі 17 773 донары крыві і яе кампанентаў, донараў крыві - 15 251 чалавек, донараў кампанентаў крыві - 2522 чалавекі (у 2020 годзе - 16 092 донары крыві і яе кампанентаў, донараў кампанентаў крыві - 1747 чалавек, донараў натуральнай крыві - 14 345 чалавек). Па выніках работы цэнтра па выкананне донарскай функцыі звярнуліся 60 788 донараў (у 2020 годзе - 59 919 донараў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі