Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2021, 11:22

Юрый Караеў: абстаноўка ў ТЛЦ спакойная і кантралюемая

21 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка ў ТЛЦ застаецца спакойнай і кантралюемай. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ідзе 44-ы дзень для бежанцаў на граніцы. Знаходзяцца яны ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" недалёка ад беларуска-польскай граніцы. Сёння з абстаноўкай у ТЛЦ азнаёміўся Юрый Караеў.

"Сітуацыя тут спакойная, кантралюемая. Ужо з'явіўся нейкі распарадак дня. Ніякага ажыятажу, праблем з прадуктамі харчавання, з забеспячэннем людзей усім неабходным няма. Аператыўна вырашаюцца і асобныя пытанні. Вось сёння некалькі жанчын звярнуліся да валанцёраў за бутэлечкамі для дзіцячага харчавання і соскамі. Літаральна на працягу некалькіх хвілін іх забяспечылі неабходным", - адзначыў Юрый Караеў. Ён падкрэсліў, што бежанцы адказна падыходзяць да падтрымання чысціні і парадку ўнутры, выконваюць людзі і правілы бяспекі, у тым ліку пажарнай. Выпадкаў, як у першыя дні, калі некаторыя спрабавалі падагрэць ежу на агні ўнутры, ужо даўно не фіксуецца.

Юрый Караеў адзначыў, што цяпер у ТЛЦ знаходзяцца амаль 600 чалавек. У асноўным гэта тыя, хто не можа або не хоча вяртацца на радзіму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі