Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 11:00

Ярмошына: на выбарчыя ўчасткі лепш прыйсці раніцай ці днём

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На выбарчыя ўчасткі лепш прыйсці раніцай ці днём. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына папрасіла тых, хто яшчэ не прагаласаваў, "не цягнуць з паходам на выбарчы ўчастак". "Ведаю заклікі ўсім прыйсці вечарам і паралізаваць работу ўчастковай выбарчай камісіі", - адзначыла кіраўнік ЦВК. Прагаласаваць, паводле яе слоў, лепш раніцай у спакойнай абстаноўцы ці днём. "А вось вечарам выбаршчыкі могуць проста не трапіць на выбарчы ўчастак. Таму што палітызаваны натоўп, дзеянні якога накіраваны на зрыў выбараў, можа засланіць ім шлях", - лічыць кіраўнік ЦВК.

Яна таксама звярнула ўвагу, што "выбаршчыкаў не могуць апытваць нейкія асобы перад уваходам на выбарчы ўчастак". Апытанні праводзяцца толькі на выхадзе з выбарчага ўчастка. "І тое людзі, якія маюць спецыяльныя пасведчанні. Гэта дзве арганізацыі. Адна заключыла дагавор з тэлекампаніяй "МІР", другая - з СТБ. У іх ёсць дакументы, што пацвярджаюць права на апытанне. Астатнія такога права не маюць", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі