3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча падзяліліся з журналістамі гісторыямі сваіх продкаў, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшы віцэ-сяржант Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Іван Навіцкі ўпэўнены, што моладзь абавязана захоўваць гістарычную памяць. "Трэба берагчы гэты своеасаблівы мосцік паміж пакаленнямі, каб ні ў якім разе не дапусціць паўтарэння тых страшных падзей, праз якія прайшлі нашы продкі. У нашым вучылішчы праходзіць шмат мерапрыемстваў. Я прымаў удзел у праекце "Без тэрміну даўнасці" і заняў першае месца. Мы збіралі інфармацыю пра сваіх сямейных герояў. Мой прадзядуля Салаўёў Іван Яфімавіч прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Ён прыклад для мяне", - адзначыў суворавец.

Ён дадаў, што яго прадзед пачаў свой баявы шлях у Талачынскім раёне і дайшоў да Берліна. "У час баёў ён быў паранены ў нагу асколкам. Прадзядуля застаўся на фронце і прайшоў вайну да канца. Я ім ганаруся", - падкрэсліў выхаванец вучылішча.

Суворавец Мацвей Барычэўскі расказаў, што і яго сям'ю закранула вайна. "Маёй прабабулі было 15 гадоў, калі прыйшлі акупанты. Яна тады жыла ў вёсцы. Прабабуля гаварыла, што фашысты былі страшнымі людзьмі, яны спальвалі ўсё на сваім шляху. Таксама яна расказвала, што некаторых людзей яны забіралі з сабой і выкарыстоўвалі для вопытаў", - адзначыў ён.

Выхаванец вучылішча ўпэўнены, што моладзь павінна памятаць подзвіг сваіх продкаў і шанаваць яго. "Патрэбна гэта для таго, каб у нас была будучыня. Напрыклад, мы, сувораўцы, пастаянна ўдзельнічаем у парадах, тым самым ушаноўваем памяць аб Вялікай Айчыннай вайне", - рэзюмаваў Мацвей Барычэўскі.

У Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы прайшла патрыятычная акцыя "Салдату Перамогі прысвячаецца...". У ёй прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Прэзідыума Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў, сувораўцы ўсіх курсаў, выкладчыкі і выхавальнікі вучылішча. На мерапрыемстве аўдыторыі былі прадстаўлены падрыхтаваныя дэпутатамі відэаролікі, якія расказваюць пра лёсы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з усіх рэгіёнаў Беларусі.-0-