Сцяг Аўторак, 19 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 сакавіка 2026, 17:45

Якасць і даступнасць: у Беларусі прадаўжаецца работа па паляпшэнні аказання паслуг электрасувязі

Фота з архіва
Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў "Аб радыёчастотным спектры", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент абавязвае аператараў электрасувязі не дапускаць на асабовым рахунку абанента запазычанасці звыш пяці базавых велічынь (на сённяшні дзень гэта складзе 225 бел. руб.). Гэта дасць магчымасць, у прыватнасці, выключыць ненаўмыснае ўзнікненне ў абанента значных сум запазычанасці ў роўмінгу.

Дзякуючы аптымізацыі працэдур атрымання дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектра тэрмін будаўніцтва аб'ектаў сотавай сувязі скароціцца больш як на 50 дзён, што накіравана на паляпшэнне якасці сотавай сувязі ў краіне.

Устанаўліваецца таксама абавязак аператараў электрасувязі праводзіць апытанні абанентаў аб якасці паслуг электрасувязі, рабоце сеткі электрасувязі і абслугоўванні абанентаў (з дапамогай СМС-паведамленняў і тэлефонных званкоў).

Для асоб, якія маюць дазвол радыёаматара, вызначаецца памер штогадовай платы за выкарыстанне радыёчастотнага спектра - 0,2 базавай арэнднай велічыні за кожны радыёэлектронны сродак, які выкарыстоўваецца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі